ТРЫ ЧАТЫРЫ ДВА
Крымінальны артыкул № 342 КК РБ — прысуд для тысяч беларусаў. Паводле яго асуджаюць за ўдзел у пратэстах 2020 году. Гэтая кніга — асабістая гісторыя. Што адчувае чалавек, калі клацаюць кайданкі? Як захаваць сябе ў турме, калі ты ня злачынца? Што адбываецца з сьвядомасьцю, калі цябе вырываюць з волі? Гэтая кніга — эмоцыя, боль, крык, памяць. Здзічэлая рэальнасьць. Сучасная Беларусь.
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСЬ
Адно неасьцярожнае слова…
Адзін лішні фотаздымак…
і ты ўжо ня вольны чалавек. Ты ў турме.
Гэта кніга ня пра палітыку.
Яна — пра тое, як увесь твой сьвет можа зьнікнуць за адну ноч.
Пра сыстэму, пра людзей, пра маўчаньне.
Пра тое, што застаецца, калі свабоды ўжо няма.
АД АСТРОГУ НЯМА ПЕРАСЬЦЯРОГУ
Як усё пачалося?
Чаму людзі выйшлі на вуліцы?
Што рухала імі — і што — сыстэмай, якая адказвала гвалтам?
У кнізе — ня толькі хроніка, але і асабістае адчуваньне: арышты, суды, вобшукі.
Прайшло пяць гадоў.
Успамінаючы 2020, немагчыма заставацца абыякавым.
А палітыка? Яна — ў кожным сэрцы.
2025 © RozUM media